У Беларусі з’явяцца “аналагі мясных прадуктаў”

У Беларусі ў наступным годзе плануюць прыняць новы дзяржаўны стандарт у галіне тэрміналогіі на мясныя прадукты, паведамілі ў “Інстытуце мясамалочнай прамысловасці”. Чакаецца, што дадзены стандарт набудзе моц з 1 ліпеня 2008 года. Новы беларускі стандарт будзе гарманізаваны з аналагічным нарматыўным актам Расіі, адзначае “Інтэрфакс”.

У праекце прадугледжваецца класіфікацыя прадуктаў у залежнасці ад утрымання мясных інгрыдыентаў у рэцэптуры. Так, прапануецца падзяляць прадукты на мясныя і мясазмяшчальныя.

У мясных прадуктах масавая доля мясных інгрыдыентаў павінна быць большай за 60%, мясараслінных — складаць ад 30% да 60%, раслінна-мясных — да 30%. Уводзіцца таксама тэрмін “аналагі мясных прадуктаў” (якія змяшчаюць да 5% мясных інгрыдыентаў).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі