У Беларусі з'явіўся новы палітзняволены - прадпрымальнік Сяргей Парсюкевіч

Да 2,5 гадоў калоніі агульнага рэжыму асуджаны віцебскі прадпрымальнік Сяргей Парсюкевіч. Прысуд быў агучаны ўвечары 23 красавіка ў Маскоўскім судзе сталіцы. Суддзя прызнаў Парсюкевіча вінаватым у збіцці міліцыянта падчас адбыцця адміністрацыйнага арышту ў ізалятары на Акрэсціна. Сам Парсюкевіч сцвярджае, што насамрэч тады збілі яго.

Нагадаем, пракурор Сяргей Кунаш патрабаваў для Сяргея Парсюкевіча 3 гады калоніі агульнага рэжыму.

Акрамя таго, суд вырашыў спагнаць з С. Парсюкевіча 1 млн. 100 тыс. рублёў у якасці маральнай кампенсацыі міліцыянту Сяргею Дулупу, які быў прызнаны "пацярпелым".

Фота - nn.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі