Вы тут

У Беларусі зрабілі "літаратурны шакалад"

Так выглядае "літаратурны" шакалад / Белкніга

Да Дня беларускага пісьменства, які сёлета пройдзе ў Слоніме, "Белкніга" падрыхтавала незвычайныя сувенір — "літаратурны шакалад", піша TUT.by.

У набор уваходзяць 12 маленькіх квадратных шакаладак. На іх абгортках намаляваныя партрэты шасці пісьменнікаў (на кожнага аўтара — дзве шакаладкі). У набор трапілі класікі — Янка Купала, Якуб Колас, Максім Багдановіч, Пятрусь Броўка, Максім Танк і Аркадзь Куляшоў.

Шакалад будзе цёмны і малочны.

На жаль, у продаж "літаратурны шакалад" не трапіць. Гэта будуць толькі сувеніры для гасцей Дня беларускага пісьменства.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.