У Беларусі знялі з пракату фільм "Спакуса" Пола Верховена

У Беларусі знялі з пракату фільм "Спакуса" Пола Верховена

У Беларусі знялі з пракату мастацкі фільм "Спакуса" Пола Верховена. Спачатку з'явіліся звесткі, што пракатчыкі атрымалі ліст з Мінкультуры пра адмену паказаў, а пасля — даныя, што рэспубліканская экспертная камісія знайшла ў ім "сексуальныя вычварэнствы" і "антыэстэтычныя сцэны палавога акту". Кіно не рэкамендуецца да публічнага паказу "ў інтарэсах грамадскага парадку і абароны маральнасці насельніцтва".

“Спакуса” — гэта эратычная драма, у якой расказваецца гісторыя італьянскай манашкі, якая жыла ў XVII стагоддзі. Яна пакутавала ад трывожных рэлігійных і эратычных бачанняў, а пасля закахалася ў дзяўчыну.

У верасні стала вядома, што "Спакуса" не атрымала пракатнага пасведчання ў Расіі.

Фільм Верховена ўдзельнічаў у сёлетнім Канскім кінафестывалі, але не атрымаў прызнання журы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі