У Беларусі зноў больш за 1500 палітвязняў

У Беларусі больш за 1500 палітвязняў / pexels.com, ілюстрацыйнае фота

У Беларусі больш за 1500 палітвязняў / pexels.com, ілюстрацыйнае фота / pexels.com

Яшчэ 10 зняволеных беларусаў атрымалі статус палітвязняў, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".

Гэта Аляксей Аўдзееў, Дзяніс Хахлоў, Надзея Старавойтава, Вольга Новікава, Міхаіл Тумчонак, Кірыл Камароў, Вячаслаў Янюк, Андрэй Шэшко, Аляксандр Пімашэнка, Сафія Багавік.

Амаль усе яны асуджаныя па абвінавачанні ў групавых дзеяннях, якія груба парушчаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 КК), а Вячаслаў Янюк — у масавых беспарадках (ч. 1 арт. 293 КК).

На сёння ў Беларусі 1506 палітвязняў. Колькасць людзей, затрыманых па палітычных матывах, значна большая.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі