У Беларусі зноў абноўлены тэмпературны максімум

У Беларусі зноў абноўлены тэмпературны максімум

У Беларусі зноў абноўлены тэмпературны максімум за ўвесь перыяд метэаназіранняў, перадае БелаПАН. 15 ліпеня ў Драгічыне паветра прагрэлася да +35,2 градуса. Папярэдні рэкорд быў устаноўлены 20 гадоў таму ў Пінску — +34,6.

14 ліпеня таксама быў абноўлены тэмпературны максімум — у Жлобіне зафіксавалі +34,6 градуса (да таго з 1951-га трымаліся +33,8 у Жыткавічах).

Гарачае надвор'е захаваецца ў нашай краіне да канца тыдня, а ў пачатку наступнага спёка пачне адступаць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі