Вы тут

У Беларусі затрымалі "Паштэта" — "за арганізацыю злоснага хуліганства"

Павел Алексеевіч (Паштэт) / Скрыншот з відэа МУС

У Беларусі затрымалі Паўла Алексеевіча ("Паштэта"), вядомага крымінальнага аўтарытэта ("злодзея ў законе"). Як паведамляе прэс-служба МУС, "за арганізацыю злоснага хуліганства". У канцы жніўня сёлета чацвёра яго людзей ў Барысаве каля ўваходу ў гіпермаркет збілі 40-гадовага мужчыну, прыхільніка іншага крымінальнага аўтарытэта. Прычынай гэтай акцыі стаў "падзел сфер уплыву і ўмацаванне становішча ў крымінальным асяродку".

Паўлу Алексеевічу 39 гадоў. Ён ураджэнец Мінска. За кратамі правёў больш за дзесяцігоддзе. Апошні раз вызваліўся летам 2020-га. "Злодзеем у законе" ён стаў у сакавіку 2013 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.