У Беларусі запланавалі 21 пікет за бязвізавы рух з Польшчай і Літвой

Ініцыятары звярнуліся да мясцовых ўладаў 19 памежных з Польшчай і Літвой гарадоў па дазвол на правядзенне масавых мерапрыемстваў.
 
Мэтай пікетаў актывісты пазначылі "інфармаванне грамадзян аб сітуацыі з рэалізацыяй пагаднення аб малым памежным руху паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Польшча і збор подпісаў у Міністэрства замежных спраў Беларусі з просьбай паскорыць увядзенне ў дзеянне гэтага пагаднення”.

Ініцыятары акцыі кажуць, што хочуць патлумачыць жыхарам памежных беларускіх гарадоў перавагі і асаблівасці малога памежнага руху з Польшчай і Літвой, паведамляе bchd.info

Пікеты запланаваныя на канец жніўня і пачатак верасня. Калі ўлады дазволяць, акцыі павінны адбыцца ў 19 гарадах і раённых цэнтрах, якія ўваходзяць у зону дзеяння дамовы аб Малым памежным руху з Польшчай і Літвой: Брэст, Высокае, Жабінка, Камянец, Маларыта, Пружаны, Гродна, Свіслач, Вялікая Бераставіца, Ваўкавыск, Скідзель, Масты, Астравец, Ашмяны, Воранава, Іўе, Ліда, Шчучын, Смаргонь.

Фота — novisa.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі