У Беларусі замарудзіліся тэмпы росту нараджальнасці

Тэмпы росту нараджальнасці замарудзіліся ў Беларусі, у той жа час тэндэнцыя павелічэння нараджальнасці захоўваецца. Пра гэта паведаміла намесніца начальніка галоўнага ўпраўлення палітыкі занятасці Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Таццяна Шэметавец. У студзені-жніўні 2009-га ў краіне нарадзілася 73 тысячы 126 дзяцей — на 2,6% больш у параўнанні з аналагічным перыядам 2008 года. Прычым, павелічэнне нараджальнасці характэрнае і для гарадской, і для сельскай мясцовасці, адзначае БЕЛТА.

Па звестках статыстыкі, на 1 верасня колькасць насельніцтва нашай краіны склала 9 мільёнаў 663 тысячы 400 чалавек — на 12800 чалавек менш, чым год назад.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі