У Беларусі закрытыя 60% санаторыяў

У Беларусі закрытыя 60% санаторыяў

У Беларусі закрытыя 60% санаторыяў, піша газета "Рэспубліка". Некаторыя з іх не працуюць, як мінімум, да канца траўня. Прычына — сітуацыя з распаўсюдам каранавіруса. Замежныя турысты, найперш расіяне, адмяняюць браніраванне і просяць вярнуць ім грошы. А некаторыя просяць перанесці заезды ў санаторыі з траўня-чэрвеня на больш позні тэрмін — чакаюць адкрыцця межаў. А ў адным з санаторыяў пад Мінскам расіяне жывуць ужо... паўтара месяца.

Агулам у Беларусі налічваецца больш за тры сотні санаторна-курортных і аздараўленчых арганізацый з больш за 38 тысячамі месцаў. Ужо ў красавіку экспарт паслуг быў "практычна зведзены да нуля". Цікава, што яшчэ ў сярэдзіне красавіка ніводзін санаторый не зачынялі на каранцін у сувязі з каранавірусам, а загрузка складала каля 40%. Іх тады пачалі называць "бомбамі запаволенага дзеяння" для распаўсюду COVID-19, бо былі выпадкі, калі санаторыі працягвалі працаваць, нягледзячы на тое, што медыкі выяўлялі ў гасцей каранавіруснае заражэнне.

На сённяшні дзень загрузка санаторыяў, якія працягваюць працаваць, складае 5-10%. Яны спадзяюцца і на паляпшэнне эпідэміялагічнай сітуацыі, і на развіццё унутранага турызму.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі