У Беларусі забароняць паліць на прыпынках

У Беларусі забароняць паліць на прыпынках

У Беларусі плануецца заканадаўча забараніць паліць на прыпынках. Пра гэта паведаміла намесніца галоўнага лекара рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Людміла Наройчык.

Па яе словах, Мінздароўя ініцыявала ўнясенне адпаведных зменаў у дэкрэт №28. "У праекце дэкрэта з'явіўся раздзел, які кажа пра поўную забарону курэння ў ліфтах, на дзіцячых пляцоўках, пляжах, прыпыначных пунктах", — цытуе БЕЛТА выказванні Наройчык.

Дарэчы, у Мінску ўжо ўвялі забарону на курэнне на прыпынках, хаця яна часта парушаецца. Цяпер забарона распаўсюдзіцца на ўсю краіну. Акрамя таго, прапануецца ўвесці забарону на курэнне ў зачыненых памяшканнях і аўтамабілях у прысутнасці дзяцей да 14 гадоў.

Паводле статыстыкі, у Беларусі паліць 27,9% насельніцтва ва ўзросце 16 гадоў і старэйшыя, распавяла Наройчык.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі