Вы тут

У Беларусі забаранілі продаж папулярных крэкераў

У Беларусі забаранілі прадаваць папулярныя крэкеры / pixabay.com

Дзяржстандарт забараніў з 22 красавіка прадаваць у Беларусі крэкеры Tuc са смакамі "вэнджаныя каўбаскі" і "сыр". Пад забарону трапіла таксама какава MacChocolate, паведамляе TUT.by. 

Спецыялісты Дзяржстандарту выявілі ў крэкерах недапушчальную харчовую дабаўку — кансервант пірасульфіт натрыю, або Е223. Прычым гэты кампанент пазначаны на ўпакоўцы.

Гэты ж дадатак выявілі ў прадукцыі іншых марак — напрыклад, у салодкіх крэкерах "Крыста-твіст" з начыннем пламбір або ў цукровым печыве "Napoletan".

У распушчальным какава-напоі MacChocolate "класічны водар" Дзяржстандарт выявіў дабаўку Е950, або падсаладжальнік ацэсульфам калію. Гэтую дабаўку палічылі недапушчальнай.

Дарэчы, тыдзень таму гэтую ж дабаўку выявілі ў распушчальнай каве гандлёвых марак Jacobs і "Жакей". 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.