У Беларусі забаранілі 19 відаў харчовых дабавак
![19 відаў харчовых дабавак будуць забароненыя, ілюстрацыйнае фота](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-02/dabauki-2702.jpg.webp?itok=8yfm5K2p)
19 відаў харчовых дабавак будуць забароненыя, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
Ужо з 27 лютага на тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза, у тым ліку і ў Беларусі, забаронена выкарыстанне 19 харчовых дабавак, паведамляе партал "Роскачество". Адпаведнае рашэнне прыняла Еўразійская эканамічная камісія. Паведамляецца, што гэтыя праўкі абмяркоўваліся восем гадоў
У пераліку дазволеных харчовых дабавак прыбралі 19 пазіцый, але дадалі шэсць новых. Такім чынам ён зменшыцца з 362 да 349 пазіцый.
Пад забарону на тэрыторыі ЕАЭС трапілі, напрыклад, падсаладжальнік стэвія (у тым ліку парашок яго лісця і сіроп, а таксама экстракты), мурашыная кіслата, рэгулятар кіслотнасці лактат амонію ды інш.
У спіс дазволеных харчовых дабавак увайшлі кансервант этылаўрыларгінат, загушчальнік і стабілізатар гуміарабік, мадыфікаваны актэнілянтарнай кіслатой ды інш.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.