У Беларусі за верасень золатавалютныя рэзервы ўзраслі на $43,1 млн

У Беларусі за верасень золатавалютныя рэзервы ўзраслі на $43,1 млн

У Беларусі за верасень на 43,1 мільёна долараў выраслі золатавалютныя рэзервы. Разлікі праводзіліся па метадалогіі Міжнароднага валютнага фонда. У працэнтных адносінах рост склаў 0,9%. На 1 кастрычніка золатавалютныя рэзервы, паводле папярэдніх дадзеных, склалі 4 755 мільёна долараў у эквіваленце, паведамляе прэс-служба Нацбанка.

У нацыянальным вызначэнні аб’ём золатавалютных рэзерваў павялічыўся на 60 мільёнаў долараў і склаў 5 245,1 мільёна долараў у эквіваленце. Падтрыманню рэзерваў спрыялі паступленні сродкаў ад продажу Мінфінам і Нацбанкам аблігацыяў, намінаваных у замежнай валюце, пакупка Нацнабкам замежнай валюты на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы, а таксама паступленні ад спагнання экспартных пошлінаў на нафту і нафтапрадукты.  

Адмоўны ўплыў на аб’ём золатавалютных рэзерваў у асноўным зрабіла пагашэнне Нацбанкам і ўрадам знешніх і ўнутраных абавязанняў у замежнай валюце ў поўным аб’ёме.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі