У Беларусі за белыя аркушы паперы на вокнах далі ад 13 да 28 сутак арышту

У Беларусі за белыя аркушы паперы на вокнах далі ад 13 да 28 сутак арышту

У Беларусі за белыя аркушы паперы на вокнах далі ад 13 да 28 сутак арышту, паведамляе тэлеграм-канал @viasnanazirae. Суд Фрунзенскага раёна Мінска ў панядзелак адправіў за краты чатырох чалавек. Іх затрымалі 25 ліпеня па месцы жыхарства.

42-гадовую Маю Шатохіну і 26-гадовага Юрыя Клімашэўскага абвінавацілі ў "выражэнні сваіх палітычных інтарэсаў шляхам размяшчэння на акне аднаго белага аркуша паперы". Падчас ператрусу ў Клімашэўскага забралі два тэлефоны і два ноўтбукі. На судзе затрыманыя пацвердзілі, што вывешвалі аркушы на акно, але з іншай мэтай. На паперы былі запісы. Шатохіна зняла аркуш паперы пасля тэлефанавання з міліцыі.

Суддзя Юлія Чыж асудзіла Маю Шатохіну і Юрыя Клімашэўскага на 15 сутак адміністрацыйнага арышту кожнага. Суддзя Марыя Ярохіна разглядала справы 34-гадовага Дзяніса Кулікова і 31-гадовага Андрэя Мураўёва. Першы атрымаў 13 сутак арышту (у яго на акне віселі 2 аркушы паперы), другі — 28 (у яго на акне былі 4 аркушы).

Суддзю Ярохіну цікавіла "сэнсавая нагрузка" паперы на акне. Мужчыны сцвярджалі, што вывешвалі іх не з-за палітычных поглядаў. Ярохіна не паверыла.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі