У Беларусі з канца 2018 года пачнуць вырабляць біяметрычныя пашпарты

У Беларусі з канца 2018 года пачнуць вырабляць біяметрычныя пашпарты

У Беларусі з канца 2018 года пачнуць вырабляць біяметрычныя пашпарты для выезду за мяжу і нацыянальныя ID-карты. Пра гэта паведаміў начальнік Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Аляксей Бягун. Паводле яго слоў, плануецца іх укараненне ў беларускую інтэграваную сервісна-разліковую сістэму, інфармуе БЕЛТА.

ID-карты ўяўляюць сабой пластыкавыя карткі з біяметрычнай інфармацыяй грамадзяніна, якая запісаная на чыпе. У МУС адзначаюць, што галоўная іх перавага ў тым, што падробка практычна немагчымая. А выкарыстанне біяметрычных замежных пашпартоў дазваляе перасякаць мяжу іншых дзяржаў хутка і камфортна. Вядома, што яны ўжо выкарыстоўваюцца ў многіх краінах свету.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі