У Беларусі яшчэ 15 чалавек прызналі палітвязнямі

У Беларусі яшчэ 15 чалавек прызналі палітвязнямі. Гэта — Алена Андрошчык, Уладзімір Астапчык, Віталь Вайтовіч, Таццяна Гаўрыльчук, Валерый Гаўрыльчук, Дзяніс Дорах, Вікторыя Ждановіч, Аляксандр Кухарэнка, Вячаслаў Мішура, Дзіяна Міцкевіч, Алена Паўловіч, Кацярына Сасім, Максім Стасілевіч, Вольга Стаянава і Аляксей Субцэльны. Беларускія праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі і патрабуюць вызвалення.

Усе новыя палітвязні праходзяць па артыкуле "Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак". Некаторым выстаўлены абвінавачванні, іншыя знаходзяцца пад вартай ці ўжо нават асуджаны.

Агульная лічба палітвязняў у Беларусі дасягнула 1297 чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.