У Беларусі выраслі цэны на некаторыя маркі цыгарэт

У Беларусі ў траўні на тры маркі цыгарэт павысіліся на 4,8-10% максімальныя рознічныя цэны. Пра гэта паведаміла Міністэрства па падатках і зборах.

На цыгарэты Oscar цана павышаецца на 4,8% — да 11 тысяч рублёў за пачак, Dunhill — на 10% — да 22 тысяч, Davidoff — на 9,1% — да 24 тысяч рублёў.

Таксама ўстаноўленыя кошты на цыгарэты, якія павінны паступіць у продаж у траўні. Кошт цыгарэт Cooper bio складзе 11 200 рублёў, Kent Nanotek (Blue, Silver, White) — 19 тысяч, LD Club (Lounge, Gold, Platinum) — 12 600, Monte Carlo Classic Blue — 12 300, Winston XS Plus Blue — 17 500, Richmond coffee superslim — 30 000 рублёў.

БелаПАН нагадвае, што ў красавіку ў Беларусі максімальныя рознічныя цэны на цыгарэты былі захаваныя на ўзроўні сакавіка 2015 года.

Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі