У Беларусі ведаюць як вырашыць праблему з “Газпромам”

У Беларусі ёсць некалькі варыянтаў аплаты доўгу за пастаўлены газ. Аб гэтым заявіў на прэс-канферэнцыі старшыня праўлення "Белгазпрамбанка" Віктар Бабарыка. У прыватнасці, ён назваў такія варыянты, як аплата з золатавалютнага рэзерву краіны; прыцягненне замежных рэсурсаў, у тым ліку і расійскіх; датэрміновы продаж акцый "Белтрансгазу", размяшчэнне акцый на дэпазіт, а таксама аплата доўгу ў беларускіх рублях, калі "расійскі бок будзе ведаць, куды ўжыць гэтыя грошы", напрыклад, на аплату пакета акцый "Белтрансгазу".

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі