У Беларусі ўжо 152 выпадкі заражэння каранавірусам

У Беларусі ўжо 152 выпадкі заражэння каранавірусам

У Беларусі ўжо 152 выпадкі заражэння каранавірусам. Пра гэта 30 сакавіка ў Telegram паведаміла прэс-служба Міністэрства аховы здароўя. З бальніц ужо выпісалі ці чакаецца выпіска 47 чалавек. У бальніцах знаходзяцца пад назіраннем 105 пацыентаў.

Паведамляецца, што ўжо праведзена больш за 30 тысяч тэстаў на каранавірусную інфекцыю COVID-19. За апошнія суткі было шпіталізавана 110 чалавек, а выпісалі 144. Сярод апошніх ёсць і тыя, хто меў кантакты з носьбітамі інфекцыі.

На мінулым тыдні Міністэрства аховы здароўя паведамляла пра 94 заражаных.

У свеце налічваецца 735,5 тысячы выпадкаў заражэння каранавірусам, памерлі 34 830 чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі