У Беларусі ўводзяць электронную маркіроўку вырабаў з футра

У Беларусі ўводзяць электронную маркіроўку вырабаў з футра

У Беларусі з 20 сакавіка ўведзеная электронная маркіроўка вырабаў з натуральнага футра. Кантрольныя (ідэнтыфікацыйныя) знакі ў такой сістэма наносяцца з прымяненнем функцыянальных бескантактных і абароненых радыёчастотных метак (RFID-метак).

Як паведамляе прэс-служба Міністэрства гандлю, ад сёння маркіроўцы падлягаюць усе прадметы адзення з футра, якія класіфікуюцца кодамі адзінай Таварнай наменклатуры знешнеэканамічнай дзейнасці Еўразійскага эканамічнага саюза.

Мінгандлю звяртае ўвагу, што з 20 сакавіка забараняюцца набыццё, транспартаванне, захоўванне, выкарыстанне і рэалізацыя на тэрыторыі Беларусі юрыдычнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі тавараў, пазначаных у пераліку тавараў, якія падлягаюць электроннай маркіроўцы і інфармацыя пра якія павінна ўносіцца ў “Банк дадзеных электронных пашпартоў тавараў”.

Рэкамендацыі па маркіроўцы дае Міністэрства падаткаў і збораў на сваім сайце.

Маркіроўку ўвялі пастановай Савета міністраў ад 11 лютага 2016 года № 115. Гэты дакумент у сваю чаргу прынялі ў адпаведнасці з указам прэзідэнта ад 17 лістапада 2015 года № 462. Гэтыя нормы ўведзеныя дзеля ўвядзення на тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза сучаснай сістэмы маркіроўкі тавараў з натуральнага футра.

Такія захады павінны перадухіліць уцягванне гэтых тавараў у ценявы абарот.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі