У Беларусі ўстанавілі новыя памеры мінімальных спажывецкіх бюджэтаў

У Беларусі ўстанавілі новыя памеры мінімальных спажывецкіх бюджэтаў

У Беларусі ўстанавілі новыя памеры мінімальных спажывецкіх бюджэтаў для розных сацыяльна-дэмаграфічных групаў (у сярэднім на аднаго жыхара Беларусі і на аднаго члена сям'і) у цэнах снежня 2016 года. Адпаведную пастанову (№ 4 ад 19 студзеня 2017-га) прыняло Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

З 1 лютага да 30 красавіка мінімальны спажывецкі бюджэт на аднаго члена сям'і з 4-х чалавек у разліку на месяц складзе 298,85 рублёў. Да канца студзеня — 293,32 рубля. Такім чынам, павышэнне склала 1,9%, інфармуе БЕЛТА.

Як вядома, мінімальны спажывецкі бюджэт сям'і з 4-х чалавек з'яўляецца асновай для вызначэння права грамадзян на атрыманне льготных крэдытаў і субсідый на будаўніцтва ці набыццё жылля. Больш падрабязна пра пастанову Мінпрацы гл. тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі