У Беларусі ў сярэдзіне тыдня крыху пахаладае

У Беларусі чакаецца цёплае надвор’е і практычна без ападкаў. У сярэдзіне тыдня крыху пахаладае, але тэмпература паветра ўсё роўна застанецца крыху вышэй за кліматычную норму (толькі на поўначы будзе каля нормы), інфармуе БЕЛТА.

Уначы ў аўторак, 10 красавіка, прагназуецца ад +6 да +11 градусаў, удзень — ад +15 да +21 (на Брэстчыне — да 24 цяпла). Кароткачасовыя дажджы, а магчыма і навальніцы, магчымыя толькі на паўночным захадзе краіны.

У сераду, 11 красавіка, крыху пахаладае. У начныя гадзіны будзе ад +2 да +8 градусаў (на поўдні — 9-12 цяпла), у дзённыя гадзіны — ад +10 да +15 градусаў (у паўднёвых раёнах — да 20 цяпла).

У чацвер, 12 красавіка, кароткачасовыя дажджы магчымыя толькі месцамі ўначы і раніцай. Уначы тэмпература паветра можа скласці ад -2 да +5 градусаў, у другой палове дня — ад +10 да +16 (на поўдні — да +19 градусаў).

У пятніцу, 13 красавіка, кароткачасовыя дажджы прагназуюцца месцамі на Брэстчыне. У начныя гадзіны чакаецца ад -3 да +4 градусаў, удзень — ад +10 да +16 градусаў (у Брэсцкай вобласці — да +19).