У Беларусі ў навагоднюю ноч з-за піратэхнікі адбыліся 4 пажары

Два пажары ў Бабруйску і па адным у Светлагорску і Кіраўску адбыліся ў Беларусі падчас святкавання Новага года з-за няправільнага выкарыстання піратэхнічных вырабаў.
У трох выпадках запушчаныя на вуліцы піратэхнічныя ракеты прабівалі кватэрныя вокны і дагаралі ўжо ў памяшканні. У адным выпадку пажар адбыўся з-за разрыву петарды на балконе. У выніку ўзгаранняў былі нанесеныя невялікія пашкоджанні маёмасці.

"Інтэрфакс"