У Беларусі створана Дырэкцыя будаўніцтва атамнай электрастанцыі

У адпаведнасці з пастановай Савета міністраў, Дырэкцыя будаўніцтва атамнай электрастанцыі ўключана ў пералік арганізацый, якія падпарадкоўваюцца Міністэрству энергетыкі. Дырэкцыя будзе ажыццяўляць функцыі заказчыка па выкананні комплексу падрыхтоўчых і праектна-вышуковых работ па будаўніцтве АЭС.

Згодна з рашэннем ураду, Міністэрству энергетыкі перададзена функцыя арганізоўваць і каардынаваць дзейнасць па стварэнні ядзернай энергетыкі і ажыццяўленьні будаўніцтва АЭС у Беларусі. Выканаўцам абавязкаў кіраўніка Дырэкцыі прызначаны Міхаіл Філімонаў.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі