Вы тут

У Беларусі створаць базу даных аб даходах фізічных асоб

У Беларусі ўзмацняецца кантроль за даходамі / БЕЛТА

У Беларусі створаць базу даных аб даходах фізічных асоб. Валодаць ёй будзе Міністэрства па падатках і зборах. Гэта прадугледжана ўрадавай пастановай (№ 201 ад 7 красавіка), якая апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Новая база стане часткай аўтаматызаванай сістэмы ўліку даходаў фізічных асоб. У яе трапяць не толькі беларускія грамадзяне, але і замежнікі, і асобы без грамадзянства.

Даныя ў базу аб даходах будуць прадастаўляць самыя розныя структуры — Мінпрацы, Мінфін, Белдзяржстрах, Нацыянальнае кадастравае агенцтва і г. д.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.