У Беларусі створаць 19 транспартна-лагістычных цэнтраў

Першыя 19 транспартна-лагістычных цэнтраў з'явяцца ў Беларусі. Ужо вызначаныя месцы, дзе яны могуць быць пабудаваныя.
Нагадаем, што згаданыя цэнтры ўяўляюць сабой спецыялізаваныя арганізацыі, якія вырашаюць, як з найменшымі стратамі і ў кароткія тэрміны даставіць грузы ад пастаўшчыка да спажыўца. У адпаведнасці з Праграмай развіцця лагістычнай сістэмы, цэнтры мусяць з'явіцца ў Беларусі да 2015 года.

Гэтае пытанне, а таксама стратэгія развіцця транспартнай галіны ў нашай краіне будуць разгледжаныя на Міжнароднай спецыялізаванай выставе і 2-м Беларускім транспартным кангрэсе, якія пройдуць у беларускай сталіцы 7-10 кастрычніка. Чакаецца, што ў Мінск прыедуць прадстаўнікі больш за 120 кампаній з Літвы, Расіі, Швецыі, Італіі і іншых краін.

Рэспубліка

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі