У Беларусі ствараецца Саюз армянскай моладзі

У Беларусі ідзе працэс стварэння рэспубліканскага Саюза армянскай моладзі. Па звестках газеты армян Расіі "Еркрамас", пра гэта заявіў ініцыятар стварэння арганізацыі Арам Асіпян.  Мэтай стварэння арганізацыі называецца захаванне культурнай спадчыны, зносіны армянскай моладзі, падтрымка армян, якія апынуліся ў складанай сітуацыі, і самаідэнтыфікацыя армян, адарваных ад радзімы.

Як распавёў Арам Асіпян, на цяперашні момант, у Беларусі дзейнічае армянская абшчына. Таксама ёсць Клуб армянскіх бізнэсоўцаў, пры якім у Мінску арганізаваная нядзельная школа з выкладаннем армянскай мовы і гісторыі Арменіі. Выдаецца штомесячная газета і ўжо 10 гадоў дзейнічае ансамбль "Эрэбуні".

Адным з самых надзённых пытанняў для армянскай абшчыны Беларусі А.Асіпян лічыць будаўніцтва Армянскай царквы. На цяперашні час збіраюцца грошы на будаўніцтва, праводзяцца дабрачынныя акцыі. Па звестках Асіпяна, дазвол на будаўніцтва ўжо ёсць, аднак зямлю дагэтуль знайсці не атрымліваецца. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі