Вы тут

У Беларусі стартуе чарговы нацыянальны адбор на "Еўрабачанне"

Ці пройдзе міжнародны конкурс песні сёлета? / eurovision.tv

У Беларусі стартуе чарговы нацыянальны адбор на "Еўрабачанне", паведамляе тэлеканал "Беларусь 1". Летась міжнародны конкурс песні ў Ратэрдаме быў адменены з-за пандэміі каранавіруса. Прадстаўніком нашай краіны быў абраны гурт VAL з беларускамоўнай песняй.

Цяпер жа будзе абірацца новы прадстаўнік — Белтэлерадыёкампанія адкрыла прыём заявак на ўдзел у нацыянальным адборы. Упершыню патрабуецца даслаць відэазапіс выканання песні, чаго раней не было. Заяўкі будуць прымаць да 31 студзеня.

Пераможца нацыянальнага адбору мусіць прадстаўляць нашу краіну на "Еўрабачанні" ў Ратэрдаме.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.