У Беларусі сілавікі вербавалі затрыманую праваабаронцу-грамадзянку Расіі

У Беларусі сілавікі вербавалі затрыманую праваабаронцу-грамадзянку Расіі

У Беларусі сілавікі вербавалі затрыманую праваабаронцу-грамадзянку Расіі Яўгенію Бабаеву. Пра гэта яна распавяла тэлеканалу "Дождь". Бабаева 14 ліпеня трапіла пад "зачыстку" праваабаронцаў пазбаўленага рэгістрацыі ў Беларусі ПЦ "Вясна". Яе затрымалі на трое сутак. Кантактавалі з ёй супрацоўнікі Дэпартамента фінансавых расследаванняў КДК. Яны і прапанавалі ёй стаць інфарматарам, далі псеўданім "Жанна".

"Потым яны далі падпісаць мне паперкі, — распавядае Бабаева. — Я разумела, што гэтыя паперкі нічога не вартыя. Галоўнае для мяне было выйсці на свабоду, і потым разбяромся".

Яўгенія Бабаева і яе муж пераехалі ў Беларусь з Расіі больш за 5 гадоў таму. Яна была валанцёрам, дзяжурыла каля аддзяленняў міліцыі і наведвала суды па справах затрыманых пратэстоўцаў. Сілавікі, якія затрымлівалі праваабаронцу, спачатку не ведалі, што яна расіянка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі