У Беларусі штогод больш за 2 тысячы чалавек губляюць зрок

Кожны год у Беларусі больш за 2 тысяч чалавек становяцца інвалідамі па зроку. Пра гэта паведаміў старшыня цэнтральнага ўпраўлення грамадскай арганізацыі "Беларускае таварыства інвалідаў па зроку" Алег Шэпель. Ён адзначыў, што вельмі мала людзей з прыроджанай адсутнасцю зроку. У асноўным людзі слепнуць у выніку хвароб і траўм. Нагадаем, 13 лістапада ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень сляпых.

“Інтэрфакс”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі