У Беларусі сабрана больш за 6 мільёнаў тон збожжа

Сёлетняе жніво паступова набліжаецца да заканчэння. 9 жніўня збожжавыя палі былі ўбраныя на 80%. На наступны дзень сельскія гаспадаркі краіны незаўважна пераадолелі лічбу ў 6 мільёнаў тон намалочанага зерня. Па звестках жа на 12 жніўня ў Беларусі намалочана 6,278 мільёнаў тон зерня. Такім чынам, да выканання прагнознага паказчыка ў 7,2 млн. т., які напярэдадні агучыў прэм’ер-міністр краіны Сяргей Сідорскі, засталося сабраць менш за 1 мільён тон збожжа.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі