У Беларусі рыхтуецца хваля пікетаў у падтрымку Аляксандра Казуліна

У Беларусі рыхтуецца хваля пікетаў у падтрымку палітвязня Аляксандра Казуліна.
Актывісты Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), Партыі камуністаў беларускай і Свабоднага прафсаюзу беларускага падалі заяўкі на правядзенне 30 жніўня пікетаў у Магілёве, Брэсце, Баранавічах, Клецку і іншых гарадах.

Акцыі прымеркаваныя да 500 дзён утрымання Казуліна за кратамі. На думку арганізатараў, пікеты павінны прыцягнуць увагу грамадскасці да сітуацыі з былым кандыдатам у прэзідэнты.

Радыё Свабода

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі