У Беларусі рэгуляваць цэны на сацыяльна значныя тавары будзе Мінгандлю

Міністэрства гандлю Беларусі будзе рэгуляваць цэны на сацыяльна значныя тавары. Раней гэтую функцыю выконвала Міністэрства эканомікі. Інфармацыя пра гэта ўтрымліваецца ў пастанове ўраду ад 4 лютага.

Як паведамляе "Интерфакс-Запад", Мінгандлю будзе рэгуляваць цэны на хлеб жытні і жытнёва-пшанічны, мяса (ялавічына, свініна), мяса курэй і куранят-бройлераў, яйкі курыныя, малако каровіна пастэрызаванае і кефір, смятану, тварог, сухія сумесі і кашы для дзіцячага харчавання, разнастайныя кансервы і сокі для дзіцячага харчавання.

БЕЛТА дадае, што Мінгандлю будзе адказваць і за такія сацыяльна значныя тавары, цэны на якія рэгулююцца не больш за 90 дзён на працягу года. Сярод іх — свежая рыба (сямейства карпавых), свежамарожаная рыба, сметанковае масла, пшанічная мука, сланечнікавы і рапсавы алей, цукар-пясок, харчовая павараная соль.

Як стала вядома. з 12 лютага Міністэрства аховы здароўя будзе ўзгадняць з Мінгандлем (раней — з Мінэканомікі) тарыфы на платныя медычныя паслугі (у тым ліку і стаматалагічныя і дыягнастычныя).

Фота: sb.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі