У Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі" сайт і сацсеткі "Трыбуны"

У Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі" сайт і сацсеткі "Трыбуны"

У Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі" сайт і сацсеткі "Трыбуны", паведамляе прэс-служба МУС. 6 жніўня рашэнне вынес Чыгуначны суд Віцебска, які задаволіў заяву абласнога ўпраўлення ГУБАЗіК МУС. Сцвярджаецца, што "адміністратары супольнасцяў размяшчалі матэрыялы, якія заклікаюць да экстрэмісцкай дзейнасці".

Беларуская "Трыбуна" — папулярны спартыўны сайт, які шмат піша пра спартсменаў, якія выступілі супраць гвалту сілавікоў і фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў (яго заблакавалі яшчэ летась). Цяпер жа ў нашай краіне за публікацыю (рэпост) інфармацыі з сайта і сацсетак "Трыбуны" прадугледжана адміністрацыйная адказнасць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі