У Беларусі прыпынілі ліцэнзію вядомай страхавой кампаніі

У Беларусі прыпынілі ліцэнзію вядомай страхавой кампаніі

У Беларусі прыпынілі ліцэнзію вядомай страхавой кампаніі “B & B Insurance Co“. Прэс-служба Міністэрства фінансаў адзначае, што яна не ліквідавала выяўленыя падчас кантрольных мерапрыемстваў парушэнні патрабаванняў заканадаўства. У адведзены тэрмін кампанія не забяспечыла ў поўным аб’ёме грашовымі сродкамі “страхавых рэзерваў і мінімальнага памеру статутнага фонду”.

Рашэннем Мінфіна ліцэнзія, выдадзеная “B & B Insurance Co“ на права здзяйснення страхавой дзейнасці, прыпынена з 11 снежня 2017-га да 10 красавіка 2018 года. У гэты час кампанія можа прымаць чарговыя часткі страхавых унёскаў і абавязана выконваць абавязацельствы па здзяйсненні страхавых выплат па раней заключаных дамовах страхавання.

Згаданая кампанія (адкрытае акцыянернае страхавое таварыства “B & B Insurance Co“) працуе на страхавым рынку нашай краіны з 1995 года. На яе сайце з’явілася інфармацыя, што акцыянеры прынялі рашэнне павялічыць статутны фонд на 13 млн рублёў і “здзяйсняецца працэдура рэалізацыі дадзенага рашэння”. З-за складаных і працяглых адміністрацыйных працэдур, а таксама рэгламентаў аднаго з акцыянераў працэс зацягнуўся і ў тэрміны кампанія не ўклалася. Адзначаецца, што “сітуацыя павінна вырашыцца ў самы бліжэйшы час”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі