У Беларусі працягвае расці колькасць новых выпадкаў каранавіруса

У Беларусі працягвае расці колькасць новых выпадкаў каранавіруса

У Беларусі працягвае расці колькасць новых выпадкаў каранавіруса. Як паведамляе ў Telegram прэс-служба Міністэрства аховы здароўя, за апошнія суткі дадаліся 787 выпадкаў (напярэдадні было +738, на дзень раней — +733), агулам — 91,1 тысячы. За суткі яшчэ 4 ахвяры (такая ж лічба была і ў папярэднія дні), агулам іх ужо 949.

З бальніц выпісалі 82 136 чалавек (+635).

Праведзена 2 млн 320 тысяч 856 тэстаў на каранавірус (+26,2 тысячы, у папярэдні дзень было +26,7 тысячы).

На сённяшні дзень у свеце заразіліся каранавірусам 42 млн чалавек, памерлі больш за 1,1 млн.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі