У Беларусі працягнулі забарону на вываз за мяжу шэрагу сельскагаспадарчых культур — пшаніцы, жыта, ячменю, грэчкі, аўса, кукурузы ды інш. Адпаведную пастанову прыняў урад, у аўторак яна апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале РБ. Вывезці згаданыя сельскагаспадарчыя культуры могуць толькі па разавых ліцэнзіях, якія выдаюцца Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю па ўзгадненні з мясцовымі ўладамі.
Забарона будзе дзейнічаць шэсць месяцаў.
Абмежаванні ўпершыню былі ўведзены ў жніўні 2021 года. Летась іх дзеянне двойчы працягвалі.