Беларусь уводзіць ліцэнзаванне на вываз за мяжу цыбулі і яблыкаў
![Раман Галоўчанка правярае ўмовы захоўвання гародніны: Такая цыбуля патрэбна самім! / БЕЛТА](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/Cyb.jpg.webp?itok=krNgOlcv)
Раман Галоўчанка правярае ўмовы захоўвання гародніны: Такая цыбуля патрэбна самім! / БЕЛТА
Беларусь уводзіць ліцэнзаванне на вываз за мяжу цыбулі і яблыкаў. Адпаведную пастанову падпісаў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка. Урадавая прэс-служба адзначае, што ліцэнзаванне ўведзена "у мэтах абароны ўнутранага рынку".
Новаўвядзенне будзе дзейнічаць да 30 красавіка 2023 года.
Прэм'ер падпісаў згаданую пастанову пасля нарады, прысвечанай рэгуляванню коштаў, якая прайшла ў пятніцу. На ёй Аляксандр Лукашэнка патрабаваў забяспечыць унутраны рынак садавінай і гароднінай.
![Беларусь уводзіць ліцэнзаванне на вываз за мяжу цыбулі і яблыкаў](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/000021_1643715909_482357_big.jpg.webp?itok=YRCcxLcT)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.