У Беларусі плануюць стварыць Парк перадавых тэхналогій

У Беларусі плануюць стварыць Парк перадавых тэхналогій. Пра гэта паведаміў старшыня Прэзідыума Акадэміі навук Міхаіл Мясніковіч, перадае БЕЛТА.
На яго думку, для павышэння эфектыўнасці інавацыйнай дзейнасці ў Беларусі патрэбна дадатковая інфраструктура.

“Сёння рэальна ў гэтай сферы працуе толькі Парк высокіх тэхналогій”, — адзначыў Мясніковіч.

Паводле яго слоў, прапанова аб стварэнні новай структуры ўжо ўнесеная ва ўрад. Плануецца, што дзейнасць парка будзе сканцэнтраваная на распрацоўцы інавацый у галіне лазерна-аптычных тэхналогій, мікраэлектронікі і святлодыёднай тэхнікі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі