У Беларусі плануецца зменшыць падаходны падатак

У Беларусі плануецца зменшыць стаўку падаходнага падатку пры падаткаабкладанні фізічных асоб не па месцы асноўнай працы з 20% да 15% ад сумы прыбытку. Гэтая норма будзе дзейнічаць у выпадку, калі грамадзянін прыме рашэнне не падаваць дэкларацыю аб сукупным гадавым прыбытку.  Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве па падатках і зборах. Пытанні ўдасканалення падаткаабкладання фізічных асоб разглядаліся 5 чэрвеня на пасяджэнні кансультатыўнага савета пры Міністэрстве па падатках і зборах.

Было адзначана, што ў 2008 годзе будуць захаваныя асноўныя льготы па гэтым падаходным падатку. Цяпер абмяркоўваецца пытанне змены ставак падаходнага падатку, аднак канчатковае рашэнне пакуль не прынята.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі