У Беларусі плануецца паступова ператварыць рынкі ў гандлёвыя цэнтры

У Беларусі плануецца паэтапна ператварыць рынкі ў сучасныя гандлёвыя цэнтры. Пра гэта паведаміў першы намеснік міністра гандлю Беларусі Міхаіл Свянціцкі, зазначыўшы, што пакуль ператварэнні ідуць павольна.

Па яго словах, рынкі павінны захаваць сваё гістарычнае значэнне. Адпаведна, насельніцтва мусіць мець магчымасць прадаваць лішкі вырабленай імі прадукцыі, у прыватнасці садавіну і гародніну, а таксама прадметы рамесніцкай дзейнасці.

Аднак, па словах намесніка міністра, у цяперашні час у арганізацыі рынкаў маецца шмат праблем. Спасылаючыся на дадзеныя сацапытання, Свянціцкі паведаміў, што большасць пакупнікоў на рынках не задаволеныя санітарнымі нормамі, падманам з боку прадаўцоў, а таксама нізкай якасцю тавараў.

Паведамляе “Інтэрфакс”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі