Вы тут

У Беларусі плануецца адмяніць ліцэнзію на вытворчасць і продаж алкаголю

Фота: pixabay.com

На мінулым тыдні дэпутаты Палаты прадстаўнікоў атрымалі праект указа №450. У ім сярод іншага прапануецца выключыць з ліцэнзаваных відаў дзейнасці вытворчасць і раздробны продаж алкаголю. Падчас сумеснага пасяджэння Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі 26 чэрвеня дэпутаты пацікавіліся ў першага віцэ-прэм'ера Васіля Мацюшэўскага, ці не справакуе гэты крок наплыву кантрафактнай прадукцыі і стратаў для бюджэту.

Па словах Мацюшэўскага, гэтае пытанне ўжо выклікала шмат спрэчак у дэпутацкіх працоўных групах.

"Пры распрацоўцы гэтага ўказа мы прытрымліваліся прынцыпу: "Усё, што не стварае пагрозу здароўю грамадзян і нацыянальнай бяспецы, не павінна ліцэнзавацца". Чаму? Таму што яно ў дастатковай ступені рэгулюецца іншымі заканадаўчымі актамі, — патлумачыў віцэ-прэм'ер. — Што да алкаголю — ёсць, напрыклад, закон "Аб гандлі", дзе выразна рэгламентаванае ўсё, што звязана з продажам алкаголю. Для бюджэту гэта не нясе ніякіх пагрозаў".