У Беларусі павышаюць тарыфную стаўку 1-га разраду, вырастуць заробкі бюджэтнікаў

У Беларусі павышаюць тарыфную стаўку 1-га разраду, вырастуць заробкі бюджэтнікаў

У Беларусі тарыфную стаўку першага разраду для разліку зарплаты работнікаў бюджэтных арганізацый павысяць на 6,5%. З 1 верасня яна будзе складаць 33 рублі, на сённяшні дзень — 31 рубель. Такое рашэнне 24 жніўня прыняў Савет міністраў нашай краіны. Як інфармуе БЕЛТА, у Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны адзначылі, што пры гэтым памеры карэкціруючых каэфіцыентаў, штомесячных дыферэнцыраваных даплат з 1 верасня не зменяцца. Паводле пастановы Саўміна, органы дзяржкіравання, мясцовыя органы ўлады, кіраўнікі бюджэтных арганізацый мусяць забяспечыць пераразлік заробкаў работнікаў.

Пра тое, што ў нашай краіне павысіцца стаўка першага разраду, а значыць павялічацца заробкі, днямі паведаміў прэм’ер-міністр Андрэй Кабякоў. Ён удзельнічаў у нарадзе, на якой кіраўнік дзяржавы даручыў звярнуць асаблівую ўвагу на бюджэтнікаў (іх налічваецца больш за 859 тысяч чалавек), якія маюць мінімальныя даходы.

Апошні раз тарыфная стаўка першага разраду ў Беларусі павысілася 1 студзеня 2017-га, яна вырасла да 31 рубля.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі