У Беларусі павялічылася колькасць жадаючых паехаць у Грузію

Кампанія “Белавія” вымушана павялічыць колькасць рэйсаў у Тбілісі. Гэта тлумачыцца павелічэннем пасажырапатоку. Замест трох рэйсаў на тыдзень з 7 верасня іх будзе чатыры: у сераду, чацвер, суботу і нядзелю.
Пра гэта Еўрарадыё паведаміў намеснік гендырэктара авіякампаніі Ігар Чаргінец.

“Мы бачым, што забяспечваецца някепская загрузка. У нас было 4 рэйсы раней, а потым паток скараціўся. Цяпер зноў павялічваецца”.

Дарэчы, паводле слоў Ігара Чаргінца, квіток у адзін бок да Тбілісі мінімальна каштуе 195 еўра плюс зборы аэрапорта, а ў два бакі — 260 еўра.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі