У Беларусі павялічваецца доля прыватных фармацэўтычных кампаній

У Беларусі павялічваецца доля прыватных фармацэўтычных кампаній

У беларускай фармацэўтычнай галіне павялічваецца доля прыватных прадпрыемстваў. Пра гэта паведаміў намеснік міністра аховы здароўя, дырэктар дэпартамента фармацэўтычнай прамысловасці Валерый Шаўчук. Паводле яго інфармацыі, перавага пакуль за дзяржаўнымі прадпрыемствамі, якія робяць прыкладна 70-75% усіх лекавых сродкаў.

Аднак у апошнія два гады доля недзяржаўных прадпрыемстваў расце на 1-3% штогод і ў далейшым будзе павялічвацца. Чыноўнік адзначыў, што недзяржаўных прадпрыемстваў робіцца болей і іх аб’ёмы вытворчасці растуць за кошт прыцягнення інвестыцыяў.

Пры гэтым 90-95% усёй вытворчасці ў галіне забяспечваюць некалькі буйных дзяржаўных прадпрыемстваў — “Белмедпрэпараты”, Барысаўскі і Нясвіжскі заводы медпрэпаратаў, “Мінскінтэркапс”, а таксама прыватныя заводы — “Лекфарм”, “Фармтэхналогія”, “Фармлэнд”.

Летась у Беларусь увезлі з-за мяжы лекавых сродкаў на 545 мільёнаў долараў, а вырабілі для ўнутранага рынка — на 329 мільёнаў. На экспарт выпусцілі медыкаментаў на 110 мільёнаў долараў, перадае БелаПАН.

Фота з архіву

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі