У Беларусі патаннеюць цыгарэты

Пра гэта паведамляе interfax.by са спасылкай на Міністэрства па падатках і зборах.



Так, цыгарэты West Compact патаннеюць на 24,3% (да 7950 рублёў), цыгарэты Style — на 20,5% (да такога ж кошту).



Разам з тым максімальныя рознічныя цэны на 5 марак цыгарэт будуць павялічаныя на 1,4-13,2%. Падаражанне закране такія маркі, як Фэст, Pall Mall Premium, Davidoff, Richmond і Aroma Rich.



Максімальныя рознічныя цэны на цыгарэты ў Беларусі з пачатку 2012 года ўстанаўліваюцца штомесяц.


Фота — drunov.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі