У Беларусі пашырыцца пералік падставаў для адтэрміноўкі ад прызыву ў войска

Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў пашырылі пералік падставаў для атрымання адтэрміноўкі ад прызыву ў войска. У абноўленым законе «Аб вайсковым абавязку і вайсковай службе» прадугледжваецца ўвядзенне адтэрміноўкі ад прызыву на тэрміновую службу і службу ў рэзерве для выпускнікоў прафесійна-тэхнічных вучэльняў для працягу адукацыі.

Гэта датычыць таксама аспірантаў і дактарантаў любой формы навучання на ўвесь яго перыяд. Зараз такую адтэрміноўку маюць магістранты, аспіранты і дактаранты, якія займаюцца на дзённай форме навучання.

У войска не будуць прызываць і хлопцаў, у якіх цяжарная жонка. Зараз такая адтэрміноўка прадастаўляецца тым грамадзянам, чыя жонка знаходзіцца ў адпачынку па цяжарнасці ад 30 тыдняў.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі