У Беларусі паляць каля 64% мужчын і 20% жанчын
У Беларусі паляць каля 64% мужчын і 20% жанчын. Такія лічбы назваў галоўны нарколаг Міністэрства аховы здароўя Беларусі Уладзімір Максімчук.
Паводле яго словаў, эпізадычна тытунь спажываюць яшчэ большая колькасць
людзей. А сярод алкаголікаў паляць каля 95%.
Спецыялісты папярэджваюць,
што паленне прыводзіць да раку. За апошнія 10 гадоў у нашай краіне з
338 тысяч чалавек, якія захварэлі на рак, 101 тысяча захварэлі менавіта
з-за палення.