У Беларусі палітвязнямі прызналі яшчэ 9 чалавек

У Беларусі палітвязнямі прызналі яшчэ 9 чалавек

У Беларусі палітвязнямі прызналі яшчэ 9 чалавек. Гэта — Юрый Басалай, Аляксандр Вольскі, Данііл Жарын, Юрый Жукоўскі, Яўген Івончык, Віктар Карніенка, Яўген Нарэйка, Аляксандр Новікаў і Віктар Уласенка. Праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі і патрабуюць вызвалення.

Вольскі асуджаны на тры гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу за каментар у сацсетцы пра супрацьпраўныя дзеянні міліцыі. Жукоўскі асуджаны на 8 гадоў калоніі за "арганізацыю масавых беспарадкаў", "абразу Лукашэнкі", "распальванне варожасці" і іншае. Нарэйка атрымаў 4 гады калоніі за выказванні ў каментарах пра сілавікоў. Новікаў асуджаны на 2 гады калоніі за публікацыю на сваім сайце — у ёй пабачылі "прыкметы рэабілітацыі нацызму". Карніенка атрымаў 3 гады і 6 месяцаў калоніі за "абразу Лукашэнкі", "распальванне варожасці". Івончык праходзіў па "справе Зельцэра". Басалай асуджаны на 2 гады і 6 месяцаў зняволення за абразу міліцыянера і захоўванне "нязначнай колькасці сабраных дзікарослых канопляў". Уласенка атрымаў 4 гады пазбаўлення волі за "абразу Лукашэнкі", "абразу прадстаўніка ўлады" і захоўванне марыхуаны "для асабістага ўжывання".

Жарын, абвінавачаны ў нападзе ў мінулым годзе на будынак Інстытута МУС, накіраваны на прымусовае лячэнне ў псіхіятрычным стацыянары.

У нашай краіне на сённяшні дзень налічваецца 1236 палітвязняў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі